Шульган: у гэтым годзе штомесяц беларусам прадастаўляецца больш як 11,5 млн электронных паслуг
Сёння праз Адзіны партал электронных паслуг прадастаўляецца больш як 560
электронных сэрвісаў (232 электронныя паслугі і 331 адміністрацыйная
працэдура), для гэтага інтэгравана звыш 60 інфармацыйных сістэм і
рэсурсаў. Тэмп пераводу адміністрацыйных працэдур і развіцця электронных
сэрвісаў расце, падкрэсліў Канстанцін Шульган.