Тэатральны форум "М.@rt.Кантакт" дае маладым рэжысёрам і акцёрам каштоўны вопыт
Традыцыйна на "М.@rt.Кантакт" прыязджае даволі шмат тэатраў і маладых
рэжысёраў з Расіі. З нашымі маладымі акцёрамі яны сустракаюцца ў тым
ліку на так званых лабараторыях, дзе агульнымі намаганнямі ствараюцца
эскізы будучых пастановак.