Стала вядома пра сьмерць яшчэ аднаго беларуса пасьля тэракту ў Падмаскоўі
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, памёр яшчэ адзін грамадзянін Беларусі Алім Кашавараў. Раней было вядома пра сьмерць 45-гадовай Ганны Волкавай і Вадзіма Куліка.