Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA ў Мадрыдзе
У 1/16 фіналу другая ракетка планеты перайграла ў трохсэтавым паядынку
амерыканку Робін Мантгомеры, якая займае 183-е месца ў сусветным
рэйтынгу, - 6:1, 6:7 (5:7), 6:4. Наступнай саперніцай беларускі будзе
яшчэ адна амерыканская тэнісістка Даніэль Колінз (15-ы нумар рэйтынгу
WTA).