Беларускія байдарачнікі занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС на 500-метроўцы
Залаты медаль заваяваў наш Уладзіслаў Кравец (52,97 сек), для якога гэта
перамога стала ўжо другой у Казані пасля поспеху на тысячы. Другім з
адставаннем паўсекунды фінішаваў Мікіта Борыкаў, тройку прызёраў
дапоўніў яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Літвінаў.