"Мала аблокаў і шмат сонца". Сіноптыкі прагназуюць гарачыню да 33 градусаў
"На бягучым рабочым тыдні кантроль над надвор'ем у Беларусі возьме
вобласць павышанага атмасфернага ціску. У выніку жыхарам краіны
гарантавана мала аблокаў і шмат сонца. Тэмпературны фон будзе паступова
павышацца", - расказалі ў Белгідрамеце.