Удзел у Алімпіядзе пацьвердзілі шасьцёра спартоўцаў зь Беларусі, пяцёра адмовіліся
![Удзел у Алімпіядзе пацьвердзілі шасьцёра спартоўцаў зь Беларусі, пяцёра адмовіліся](https://gdb.rferl.org/e93f25c0-6d83-4409-98dc-40c10c26b52e_cx0_cy9_cw0_w800_h450.jpg)
Шэсьць індывідуальных нэўтральных спартоўцаў з Беларусі, дапушчаных да Алімпійскіх гульняў у Парыжы, па стане на 27 чэрвеня 2024 году пацьвердзілі свой удзел у Алімпіядзе, вынікае з актуальнай інфармацыі на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).