Да плюс 22 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі
Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
