Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту, вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»
Затрымалі малодшага брата палітвязьня Ігара Лосіка — Мікіту. Як паведаміў Фонд «Краіна для жыцьця», гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зьняволеньні.
Крыніцы Свабоды пацьвярджаюць затрыманьне ў Воршы на пачатку красавіка.
Паводле нашай інфармацыі, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» за нібыта перасылку некалькіх фота перасоўваньня расейскай вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
Супраць яго завялі крымінальную...
