"Некаторыя згадванні знаходзілі ў гістарычных актах". Гэта сям'я адраджае старадаўнюю традыцыю сыраварства
Героі нашага праекта "Беларусы ў кадры" - сяляне ў першым пакаленні, мастакі па адукацыі, сыравары па ўласным жаданні, а яшчэ шчаслівыя бацькі чатырох анёлкаў - Марыя і Сяргей Ткачовы. Са сталіцы ў Глыбоцкі раён шлях да іх няблізкі, але ён таго варты. Каб не толькі паспытаць унікальнага сыру, але і прычыніцца да жыцця, напоўненага марай.
