Каманды Беларусі і Расіі згуляюць на турніры па міні-футболе памяці абаронцаў чыгуначнага вакзала ў Брэсце
Гэтыя спаборніцтвы маюць працяглую гісторыю, у абласным цэнтры яны пройдуць ужо 26-ы раз. У гэтым годзе ў турніры прымуць удзел каманды Брэсцкага, Баранавіцкага і Пінскага гарнізонаў міліцыі, 38-й гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, зборнай МУС Беларусі.
