На Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі выступяць 48 беларусаў у сямі відах спорту
Агульная колькасць нашай дэлегацыі з улікам трэнерскага, медыцынскага і адміністрацыйнага персаналу складзе 71 чалавек, сярод іх 48 спартсменаў (21 юнак і 27 дзяўчат). Шэфам місіі зацверджаны начальнік аддзела міжнародных адносін Васіль Юрчык.
