Восем БЕЛАЗаў адправяцца на буйнейшае радовішча медзі ў Расіі
Новыя самазвалы папоўняць парк кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ, што працуе на Удакане - буйнейшым радовішчы медзі ў Расіі. Дзве машыны серыі БЕЛАЗ-7531 адгружаюцца на Далёкі Усход у ліпені, а яшчэ шэсць будуць адпраўлены спажыўцу ў жніўні-верасні.
