Беларусы стартуюць на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Скоп'і
У сталіцы Паўночнай Македоніі Скоп'і стартуе Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. На мультыспартыўным форуме Беларусь прадставяць 46 юных атлетаў у сямі дысцыплінах. У стартавы дзень турніру 21 ліпеня будуць разыграны першыя медалі ў плаванні.
