Восем беларусаў выступяць на чэмпіянаце свету па фехтаванні ў Грузіі
Удзел у планетарным форуме прымуць 8 беларусаў. За медалі сярод шпажыстаў паспаборнічаюць нашы Кацярына Пашарнёва, Аляксандра Цурская і Марк Семаненка, у фехтаванні на рапірах будзе прадстаўлена Дар'я Уласава, а ў каманду шаблістаў увайшлі Кацярына Рагачэўская, Яна Собаль, Сяргей Кісель і Сцяпан Коваль.
