Цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца сёння ў Беларусі
Сёння будзе пераменная воблачнасць. Раніцай у асобных раёнах, днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні днём 5-10 м/с.
