Шаранговіч набраў два ачкі і стаў першай зоркай матча "Калгары" з "Чыкага"
У ноч на 16 студзеня па мінскім часе канадскі клуб на выездзе абыграў "Чыкага" з лікам 3:1. Шаранговіч рэалізаваў большасць у пачатку стартавай трэці, а за мінуту да фінальнай сірэны асісціраваў партнёру.
Па выніках сустрэчы беларус быў названы першай зоркай. У 43 гульні сезона Ягор набраў 18 (9+9) ачкоў. У складзе "Чыкага" ўдзел у матчы прыняў наш Арцём Леўшуноў.
