Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі з-за галалёдзіцы
Месцамі па краіне чакаецца шэрань, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх ратавальнікі называюць ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.
