Мінінфарм: у 2025 годзе выдадзена 149 кніг на беларускай мове
"Па выніках 2025 года выдавецтвамі Міністэрства інфармацыі выпушчана 149 найменняў кніг на беларускай мове, што складае палову ад усіх выдадзеных кніг. І з кожным годам выдавецтвы імкнуцца павялічыць гэту колькасць", - сказала Людміла Быкава.
