Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
Кожны год экспедыцыя выпраўляецца ад Мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Нязгасная Лампада з Благадатным Агнем, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.Благаславенне ў асветніцкі шлях мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі зачытвае рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архі...
