Добавить новость
103news.com
Все новости
Май
2017

Паўла Левінава выпісалі са шпіталю, сказаўшы: «160 на 95 — гэта нармальны ціск»

0
У мінулую пятніцу, калі праваабаронцу прывезьлі ў шпіталь на хуткай дапамозе, ягоны ціск быў 160 на 100.


Усяго тры дні таму гэта было падставай для шпіталізацыі, кажа Павал Левінаў:


«Увечары 5 траўня мяне затрымалі, каб пад вартай адвезьці ў ізалятар часовага ўтрыманьня, адбываць 15-суткавы арышт. Некалькі гадзін прайшло, пакуль афармлялі дакумэнты ў Сеньненскім раёне, дзе я быў па справах, да таго часу, пакуль мясцовыя міліцыянты перадалі мяне віцебскім.


У мяне падняўся ціск, і каля поўначы супрацоўнікі ізалятару адмовіліся мяне прымаць, бо я кепска сябе адчуваў. Выклікалі хуткую дапамогу, завезьлі ў кардыялягічнае аддзяленьне шпіталю. Тады зь ціскам 160 на 100 было прызнана, што мой стан вымагае мэдычнай дапамогі. А сёньня лекары сказалі мне, што 160 на 95 — гэта нармальны ціск і што паказаньняў для лекаваньня ва ўмовах шпіталю няма».


Праваабаронца не выключае, што кіраўніцтва мэдычнай установы атрымала адпаведны загад, каб яго выпісаць. Бо, паводле яго, віцебская міліцыя прыкладае надзвычайныя намаганьні, каб Левінаў адправіўся «на суткі». Ён кажа, што не зьбіраецца пазьбягаць адбываньня арышту, але ў яго ёсьць дзьве акалічнасьці: неабходнасьць даглядаць за 80-гадовай маці і накіраваньне ў абласны шпіталь, дзе яму неабходна зьявіцца 10 красавіка. На 11-га заплянаванае хірургічнае ўмяшаньне, і да таго часу клопат пра маці зможа пераняць ягоны брат.


Адміністрацыйным арыштам працягласьцю 15 сутак судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пакарала праваабаронцу нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка.


Павал Левінаў спрабаваў давесьці, што ён ажыцьцяўляе маніторынг па накіраваньні Беларускага Хэльсынскага камітэту як праваабаронца. Аднак гэтыя аргумэнты прынятыя не былі: суд пастанавіў пакараць Паўла Левінава арыштам, гэтаксама як і праваабаронцаў, журналістаў Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава.


Абскардзіць рашэньне райсуду не ўдалося, адно што абласны суд скараціў праваабаронцу тэрмін знаходжаньня пад арыштам на 10 гадзін. У адбыўку арышту быў улічаны час пасьля затрыманьня ў 13:10 да 23:20, пакуль Левінава не забрала з ІЧУ хуткая дапамога.






Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России