Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 64 раёнах Беларусі
Наведваць лес часова забаронена амаль на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці, акрамя Ельскага раёна. Забароны дзейнічаюць у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах Брэсцкай, а таксама ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Горацкім, Дрыбінскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці.