РЭПАРТАЖ: Як паспяховая бізнес-лэдзі з Брэста разрывае шаблоны і захоўвае памяць пра герояў вайны
Для Наталлі Ільніцкай галоўнай справай яе сённяшняга жыцця стала захаванне памяці аб савецкіх героях. У аграгарадку Мухавец, побач з Брэстам, дзе кожная пядзя зямлі ўвабрала кроў абаронцаў Радзімы, яна стварае музей пад адкрытым небам - Алею памяці.