Ілья Шымановіч выйграў золата ЧС па плаванні на кароткай вадзе
Мінчанін усталяваў рэкорд чэмпіянату ў гэтым відзе праграмы, які з гэтага часу складае 55,70 сек. Другое месца заняў італьянец Нікола Марцінэнгі - 55,80 сек. Бронзавы медаль дастаўся амерыканцу Ніку Фінку - 55,87 сек.