Алімпіяда для школьнікаў па матэматыцы, інфарматыцы і крыптаграфіі пройдзе ў БДУ
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 5-11-х класаў школ, гімназій і ліцэяў Беларусі. Для школьнікаў 5-10-х класаў алімпіяда пройдзе толькі па матэматыцы. Адзінаццацікласнікі выступяць у туры, які ўключае заданні па матэматыцы, інфарматыцы і крыптаграфіі.