Лукашэнка аб інфармацыйнай вайне: "Ідзе бітва за розумы і душы людзей, і мы ніяк не можам прайграць"
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі і спецыялісты, якія забяспечваюць работу камунікацыйных сістэм, па сутнасці знаходзяцца на перадавой інфармацыйнага фронту, дзе ідзе бескампрамісная бітва за розумы і душы людзей.