У МЗС Польшчы заявілі аб гатоўнасці размясціць на тэрыторыі краіны нямецкія войскі
"Калі немцы захочуць узмацніць усходні фланг НАТА ў Польшчы, як яны гэта зрабілі ў Літве, то калі ласка", - сказаў дыпламат. Ён таксама падкрэсліў, што "ва ўмовах баявых дзеянняў за ўсходняй граніцай Польшчы" Варшава вітае любое супрацоўніцтва з боку саюзнікаў.