Мяцеліца, моцны вецер і да -18°С. Сіноптыкі пра надвор’е на бягучым тыдні
"На бягучым тыдні па-ранейшаму будзе адзначацца няўстойлівае з тэмпературнымі ваганнямі надвор’е. Франтальныя раздзелы будуць прыносіць у краіну новыя порцыі ападкаў рознай фазы і інтэнсіўнасці, у асобныя дні дыскамфорту будзе дадаваць моцны парывісты вецер", - расказалі ў Белгідрамеце.