Лукашэнка даручыў да верасня вырашыць усе выяўленыя ў вышэйшай адукацыі праблемы
"Маё патрабаванне пасля сённяшняй нашай сустрэчы: усе праблемы агучаны, трэба іх пералапаціць, паглядзець. Гэта праблема ёсць - яе трэба вырашаць, гэта не так прагучала - убок або ставім 25-й праблемай. Усё гэта па ранжыры выбудаваць і вырашыць. Да верасня гэта павінна быць вырашана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.