Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне з наступнага тыдня
"Пад уплывам Атлантыкі ў першай палове лютага ў Беларусі адзначалася не па сезоне цёплае, а ў паўднёвых раёнах вельмі цёплае надвор'е. Пры гэтым цёплае акіянічнае паветра і ападкі ў выглядзе дажджу сталі прычынай разбурэння снежнага покрыва", - расказалі ў Белгідрамеце.