Конкурс "Юны віртуоз" 12 сакавіка збярэ ў Гродне 60 баяністаў і акардэаністаў
Юныя таленты будуць выконваць музыку беларускіх кампазітараў. "Гэта яшчэ
раз падкрэслівае выхаваўчыя функцыі конкурсу, бо выбіраючы твор, кожны
выканаўца вывучае і творчасць кампазітара, акунаецца ў культуру краіны і
ў яе традыцыі", - дапоўніла Ганна Сарасек.