Пасля перарэгістрацыі ў Беларусі налічваецца 1,3 тыс. аграсядзіб
На 1 студзеня 2023 года ў Беларусі налічвалася 3150 аграэкасядзіб, а ўжо
на 1 студзеня 2024 года - 1,3 тыс., якія прайшлі рэгістрацыю і
пацвердзілі свой статус. "Колькасць скарацілася, але гэта не значыць,
што нейкая аграэкасядзіба знікла. Пытанне - у якім фармаце яны
працуюць", - расказала Ірына Варановіч.