Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў пяці раёнах Беларусі
Нягледзячы на ападкі, што выпалі, абмежаванні на наведванні лясоў
прадаўжаюць дзейнічаць у пяці раёнах Беларусі. Так, наведванне лясоў
абмежавана ў Брэсцкім, Камянецкім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці,
а таксама ў Рэчыцкім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці.