У Беларусі пацяплее ў другой палавіне тыдня
Пры гэтым калі ў першай палавіне тыдня дзённыя максімумы тэмпературы
паветра будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 4 да плюс 10, то ў далейшым
вясна зноў возьме курс на пацяпленне і слупкі тэрмометраў паднімуцца да
адзнак 6-13 градусаў цяпла. Разам з тым без ападкаў не абыдзецца.