У Беларусі на змену анамальнаму цяплу прыйдзе пахаладанне і дажджы з мокрым снегам
Канец сакавіка запомніцца жыхарам нашай краіны анамальным цяплом і
тэмпературнымі рэкордамі. З вядучымі паўднёва-заходнімі патокамі на
тэрыторыю Беларусі прыйшло небывалае для першага вясенняга месяца цяпло.
На фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску пры малавоблачным
надвор'і апоўдні ў нядзелю слупкі тэрмометраў па краіне дасягалі
значэнняў плюс 22-27.