Тарасенка: да 2035 года праект "Здаровыя гарады і пасёлкі" павінен ахапіць больш за 1500 населеных пунктаў
Паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, у конкурсе на лепшае інфармацыйнае
суправаджэнне праекта "Здаровыя гарады і пасёлкі" спаборнічалі 84
удзельнікі. Пераможцы былі вызначаны ў 6 намінацыях. Сярод лепшых -
Магілёўская, Гомельская і Брэсцкая вобласці. "Упэўнены ў тым, што гэты
напрамак у Беларусі будзе эфектыўна развівацца", - дадаў Аляксандр
Тарасенка.