Касмічны экіпаж з Васілеўскай зрабіў пасадку на Зямлю
Разам з Марынай Васілеўскай на Зямлю вярнуліся Герой Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Лорэл О'Хара. Пасадка апарата адбылася штатна ў 10.17 па мінскім часе прыблізна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жэзказган у Казахстане.