"Тэмпература дасягне летніх значэнняў". Сіноптыкі аб надвор'і на бліжэйшы тыдзень
9 красавіка (аўторак) пераважна будзе без ападкаў, толькі ноччу і
раніцай месцамі па поўначы рэспублікі пройдуць невялікія дажджы. У
начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, днём - плюс
21-27.