"Аднагодкам уваход свабодным". Даведаліся, хто можа бясплатна наведаць музей Якуба Коласа
"У бягучым годзе наш музей святкуе сваё 65-годдзе. Да гэтай даты
прымеркавана акцыя "65.0". Для тых, каму ў бягучым годзе таксама
спаўняецца 65, уваход у музей бясплатны", - расказала Вольга Наважылава.
А таксама дадала, што для таго, каб скарыстацца акцыяй, неабходна
прад'явіць пашпарт.