Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" прайшла каля стэлы "Мінск - горад-герой"
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 350 маладых людзей -
прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў БРПА і БРСМ. Сёння сталі піянерамі
90 хлопчыкаў і дзяўчынак, 60 - уручаны членскія білеты БРСМ. Таксама
каля стэлы разгарнулі Дзяржаўны сцяг, артысты прадставілі кампазіцыю
"Будучыня за намi".