Амаль 2,6 тыс. лепшых выпускнікоў краіны запрошаны на рэспубліканскі "Апошні званок" у Брэст
Ведамства не афішуе хэдлайнераў свята, каб стварыць святочную інтрыгу.
Вядома, што будуць запрошаны папулярныя ў моладзі зоркі беларускай
эстрады. "Будзе ўсё ярка, маляўніча, эмацыянальна. Міністр адукацыі
Андрэй Іванец павіншуе выпускнікоў. У рэгіёнах, у абласных гарадах і
раённых цэнтрах таксама будуць праходзіць урачыстыя мерапрыемствы.