Баскетбалісты "Гродна-93" скарацілі адставанне ад "МІНСКА" ў фінале чэмпіянату Беларусі
Пасля двух выязных паражэнняў падапечныя Дзмітрыя Кузьміна змаглі
абыграць дзеючых чэмпіёнаў у авертайме з лікам 91:88 і скарацілі
адставанне да мінімуму - 1:2. Чацвёртая гульня фінальнай серыі таксама
пройдзе ў Лідзе - 24 мая.