Абаронныя ведамствы Беларусі і Егіпта зацікаўлены ва ўзаемным супрацоўніцтве
Першы намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага
супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Венгура правёў
акрэдытацыйную сустрэчу з аташэ па пытаннях абароны Егіпта ў Расіі і
Беларусі (па сумяшчальніцтве) Ахмедам Махамедам Абдэльазізам
Абаэльнагам.