Адрамантавалі?
Некалькі месяцаў назад «ГС» змясціла матэрыял пра стан пешаходнай дарожкі ад праспекту Міру да вуліцы Будаўнікоў, што ідзе каля крамы «Гурман», дзе месціцца афіцыйны міні-рынак. `
Стан ходніка там жахлівы. Каля крамы, калі пойдзе дождж, утвараецца лужына, якую нельга абысці.
Відаць, камунальныя службы той крытычны матэрыял прынялі да ўвагі. Прыйшла вясна, і яны вырашылі гэтую праблему такім чынам: на зусім разбураным участку ходніка паклалі лапік асфальту. Яміна засталася, хоць, каб ліквідаваць яе, спатрэбіўся бы адзін-два самазвалы гравію.
Калі пойдуць дажджы, вады тут пасля такога рамонту будзе яшчэ болей.