Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2019/06/25-1.jpg)
Слонімскія транспартнікі
На фотаздымак слонімскіх транспартнікаў, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася шмат чытачоў, у тым ліку і адзін з герояў здымка.
Работнікаў Слонімскага аўтобуснага парка Ігара Юрэню, Ігара Іўчанку, Міраславу Кучынскую і Юрыя Казлоўскага пазналі Таццяна Захаранка, Мікалай Яшкоў, Ігар Іўчанка, Алена Жукоўская, Наталля Барылка, Алег Спацюк, Люцыя Палуянцэвіч, Аляксандр Нічыпар, Ала Раманоўская, Уладзімір Рабцэвіч і Ірына Сашко.
Усе нашы чытачы, хто пазнаў сябе ці знаёмых на фотаздымках у гэтай рубрыцы, атрымаюць запрашальныя квіткі на бліжэйшыя спектаклі для дарослых Слонімскага драмтэатра.
Фота з архіва «ГС»