Добавить новость
103news.com
Gs.by (Слоним)
Сентябрь
2019

Добрая зямля

0

— Гэта вёска так называецца — Добрая Зямля. Сярод дрымучага лесу шнурочкам стаялі паўтара дзясятка хатаў. У даўнейшыя часіны тут было шмат людзей, бо дзеці нараджаліся як грыбы пасля дажджу. Асабліва пасля вайны. І дзе яны ўсе па­дзеліся? — дзед Кастусь Завіноўскі, па-вясковаму Паляк, ся­дзеў на ганку сваёй хаты і курыў папяросу за папяросай. Яго грызла нудота і адзінота. — Ну старыя, зразумела, памерлі, але ж людзі сярэдняга веку — дзе? — пытаў сам у сябе. Сам і адказваў: — Паўцякалі ў гарады і ўжо там нараджалі дзяцей, якія пра Добрую Зямлю чулі толькі з аповедаў. А тут во ўсе хаты паразвальваліся, кусты іх пажэрлі, адна толькі мая яшчэ трывае, пакуль трываю я. Вуліца зарасла быльнягом, і каб не аўталаўка, якая прыязджае па два разы на тыдзень, то і не прайшоў бы.

Дзед Кастусь успомніў, што сёння аўторак і павінна быць аўталаўка. Праз пару мінут яна і сапраўды загула ў пачатку вуліцы, але да яго хаты не даехала: матор пачхаў і заглух. Дзед устаў з ганку і выглянуў за брамку:

— Што там у цябе, Казік, зрабілася? — крыкнуў шафёру. — Зноў паламалася машына?

— За сённяшні дзень ужо другі раз. Тады паправіў, а цяпер і мучыцца не буду, бо ўсё пустое. Зараз пазваню ў сваю аўтабазу, няхай вязуць запчастку.

Шафёр, пажылы сіваваты мужчына, дастаў з кішэні мабільнік, набраў нумар і з некім доўга сварыўся.

— Толькі і ведаюць падга­няць, а што машына няспраўная з гаража выехала, гэта іх не датычыць. Начальнічкі! — І ўжо да Кастуся: — Што, дзед, будзеш купляць? Акрамя папяросаў, якія ты прасіў, маю шмат чаго для тваіх старэчых зубоў, напрыклад вельмі смачнае пячэнне і булачкі. Хочаш?

— Давай. А яшчэ малака і батон, палавінку хлеба. На сёння ўсё.

Казік прынёс, а Кастусь узяў у хаце грошы, заплаціў.

— Дзядуля, дазволь вады напіцца, у тваім калодзежы вада проста цуд — чыстая як крышталь, з нейкім асаблівым смакам.

— Чаму ж, пі, добры чалавек. А хочаш, дам бярозавага соку? Жнівень канчаецца, а ў маім склепе яшчэ паўкадушачкі бярозавага соку стаіць.

— Не, я хачу вады.

Яны пайшлі на дзедаў надворак, і шафёр выцягнуў з калодзежа вядро вады, узяў з палічкі, што была прымацавана да плоту, сіні кубак, напіўся.

— Сядай, пасядзім, пакуль табе дапамога прыедзе, — запрасіў Кастусь, зноў прымастакоўваючыся на ганку. Быў ён худы, стройны як топаль, у цёплай сіняй рубашцы.

Сеў і Казік, акінуў поглядам дзедаву сядзібу.

— Парадак у цябе, — пахваліў. — Хоць ты і стары, але і сад дагледжаны, і прыбудоўкі. Хата вунь як новая стаіць.

— Перасыпаў летась, бо падрубы ўжо пагнілі. Колькі таго жыцця засталося: восемдзесят адзін год маю, але не люблю, калі на сядзібе парадку няма. Наняў майстроў, і яны зрабілі ўсё як мае быць.

— А чаму ваша вёска так дзіўна называецца — Добрая Зямля?

— Хто ж яго ведае, можа таму, што зямля тут і сапраўды добрая. Як кажуць: пасадзі аглоблю — вырасце воз. Толькі ўжо нікому яна не патрэбна, няма гаспадароў…

Дзед патушыў акурак, бо ён прыпякаў у пальцы, і нава­жыўся прыкурваць новую цыгарэту.

— Ну і дыміш ты… Не беражэш здароўя.

— Для каго тут берагчыся? Няма ў мяне і ніколі не было ні жонкі, ні дзяцей…

— Во дзівак!..

— Лёс такі. Ён, браток, у кожнага свой. Некалі маці, як была жывая, усё панукала: жаніся ды жаніся. Ну не ўпала мне ў сэрца ні адна баба, а жаніцца абы жаніцца…

— Вось былі б у цябе дзеці ды ўнукі дык хоць памаглі б у старасці, а так сядзіш адзін сярод лесу. Мабыць, начамі і страшнавата?

— Не, я не баюся. Калі што якое, ад злых людзей ёсць чым абараніцца. Ды і каму я патрэбен? Тут прыязджалі з сельсавета, хацелі ў дом састарэлых
узяць. Не хачу! І сацыяльнага работніка не хачу, сам яшчэ сілу маю, то навошта людзям галаву дурыць. Не пайду са сваёй ся­дзібы. Тут жа, браток, усё такое дарагое, такое мілае сэрцу. Хату бацька, як прыйшоў з вайны, сваімі рукамі пабудаваў. Я тады яшчэ малы быў, але ўсё стараўся памагчы: то сякеру паднясу, то трэскі збяру ды мацеры занясу, каб у печцы паліла. Тата і сад гэты пасадзіў. Праўда, некаторыя яблыні ўжо зусім састарэлі, то я выкарчаваў, а на іх месцы новыя растуць.

Шкада тату, рана памёр… Ведаеш, у канцы пяцідзесятых гадоў некаторыя з нашай вёскі пераехалі жыць у Польшчу. Тады гэта можна было. Маці казала:

«Давай і мы, сынок, выправім патрэбныя паперы і таксама паедзем. Там жа мой родны брат жыве і сястра…» — «Не! — кажу, — ты як хочаш, а я застануся, бо другой радзімы не знайду. І такой Добрай Зямлі больш нідзе на свеце няма». — «За пустыя працадні будзеш высільвацца?» — «Буду. Не прыжывуся я на чужбіне, як ты гэтага не разумееш, мама?!»

Дзед устаў, выкінуў у бляшанку, што стаяла пры ганку, акурак і патупаў у хату. Праз колькі хвілін вярнуўся з маляўнічым канвертам, абклееным маркамі.

— Чытаць па-нямецку ўмееш?

— Не. У школе вучыў нямецкую мову, але калі гэта было…

— І я не ўмею. Як атрымаў гэта пісьмо, паштальёнка сказала, што напісана па-нямецку. Я пайшоў у недалёкія Саракоўнікі і папрасіў дырэктара школы, каб прачытаў. Ён жа нямецкую мову дзецям выкладае.

— І што? — з нецярпеннем зірнуў Казік.

— Піша чалавек з Берліна, кажа, што ён мой брат. Маўляў, бацька ў нас адзін. Ну разумееш, вайна вайной, а любоў любоўю… Упадабаў мой бацька нейкую немачку. Так і з`явіўся ў мяне брат у далёкай Нямеччыне. Просіць, каб дазволіў прыехаць у госці, паглядзець, дзе нарадзіўся бацька, дзе ён пахаваны…

— І што далей?

— Напісаў дырэктар з маіх слоў, што калі ласка, буду ча­каць. Мне і самому хочацца з братам сустрэцца. Ён жа так доўга шукаў нашу Добрую Зямлю і толькі цяпер знайшоў. Няхай прыязджае… Аказваецца, ёсць і ў мяне хоць адзін родны чалавек. А можа, і не адзін, там, можа, і пляменнікі ёсць…

Дзед Кастусь зноў закурыў цыгарэту, хаваючы ў дыме затуманеныя слязьмі вочы…





Губернаторы России
Москва

Собянин: Город одобрил гранты для столичных компаний более чем на 1 млрд рублей





Москва

Вебкам-студия MONTANA в Санкт-Петербурге


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Город одобрил гранты для столичных компаний более чем на 1 млрд рублей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Юрий Визбор

Вечер памяти Юрия Визбора прошел в Центральной библиотеке Кедрина в Мытищах




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

СберСтрахование жизни выступила партнёром международной олимпиады по страхованию

Московские спортсмены выиграли 141 медаль на Играх стран БРИКС

Инвестор построит физкультурно-оздоровительный комплекс в Северном Медведкове


Хуберт Хуркач

Хуркач о реванше со Зверевым: «В голове сидел тот матч в финале United Cup»



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Архангельск

Еда наших: Якутская кухня в уникальном проекте Food.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России