103news.com
Gs.by (Слоним)
Сентябрь
2019

Алесь Бяляцкі: «Хочаш мець правы — бяры іх»

0

Падчас сустрэчы

Пасля прэзентацыі Алесь Бяляцкі даў невялікае інтэрв`ю «Газеце Слонімскай».

— Алесь, скажыце, чаму менавіта Слонім выбралі сёння для прэзентацыі сваёй кнігі?

— Час настаў. Апошні раз я быў у Слоніме недзе ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя. У касцёле святога Андрэя тады быў нейкі склад. Я прыйшоў туды, трымаючы ў руках кніжку Валянціны Караткевіч (жонкі Уладзіміра Караткевіча) пра Слонім. Я хадзіў тады па горадзе і шукаў, што тут засталося з тых часоў, калі Слонім быў значным культурным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. Потым так склаўся лёс, што з тых часоў я не быў у Слоніме. Быў у Жыровічах, але не быў у Слоніме. І вось так атрымалася, што пасля адкрыцця помніка Льву Сапегу ў Слоніме, пасля свята Дня беларускага пісьменства, я прыехаў сюды, і адбылася такая цёплая і, здаецца, карысная сустрэча.

— Калі абстрагавацца ад Слоніма, што сёння самае галоўнае ў нашым сучасным беларускім жыцці?

— Самае галоўнае — нейкая стабільнасць, трываласць і нармальны ўзровень жыцця. Яшчэ вельмі важна — мець адчуванне бяспекі, што, на жаль, сёння наша дзяржава не дае, не можа забяспечыць. У нас таксама няма нармальнага суда, куды чалавек можа звярнуцца і дабіцца справядлівасці. Таму гэтым вымушаны займацца мы, праваабаронцы. Вельмі важна для кожнага чалавека мець стабільнасць у сваёй дзяржаве. Бо калі ўзгадаць Данбас і падзеі ў Крыме ў нашых суседзяў, то там сотні тысяч людзей штарміць, яны вымушаны зрывацца з месца, кідаць свой край, свае дамы і ўцякаць ад вайны. Вялізныя трагедыі творацца.

І ў той жа час людзі, якія маюць сваю дзяржаву, сваю Канстытуцыю і законы, якія іх надзейна абараняюць, стаяць на сваёй зямлі абедзвюма нагамі.

— У краіне цяпер ідзе выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Па нашай Слонімскай акрузе балатуецца вядомы на Слонімшчыне і за яе межамі грамадскі актывіст Віктар Марчык. Праваабаронцы, у тым ліку і ваш праваабарончы цэнтр «Вясна», заўсёды назіраюць за выбарамі. Скажыце, ці стрымлівае нейкім чынам прысутнасць назіральнікаў на выбарчых участках камісіі ад фальсіфікацыі пры падліку галасоў?

— Не, ніяк не стрымлівае. Нашы назіральнікі не маюць магчымасці сачыць за падлікам галасоў. Беларускім назіральнікам бюлетэні наогул не паказваюць, замежным назіральнікам паказваюць праз адзін, але асноўны ўкід бюлетэняў за праўладнага кандыдата робіцца пры датэрміновым галасаванні, дзе паспяваюць прагаласаваць да 40% выбаршчыкаў. Што да складу камісій, то з іх павычышчалі фактычна ўсіх, хто не падпарадкоўваецца ўладам. Толькі 2% прадстаўнікоў ад палітычных партый увайшлі ў склад участковых камісій на сёлетніх выбарах. Што яны могуць зрабіць?.. Ні назіральнікі, ні апаненты ўлады не кантралююць падлік галасоў.

— У такіх варунках якія правы чалавеку рэальна абараніць у сучаснай Беларусі?

— Я думаю, што чалавеку рэальна абараніць усе свае правы, і гэта залежыць ад актыўнасці абаронцаў гэтых правоў. Пры пасіўным стаўленні чалавека ці грамады да абароны правоў чалавеку садзяцца на галаву і едуць. Толькі актыўнасць грамадзянскай супольнасці здольная абараніць правы чалавека. З апошніх прыкладаў у Беларусі — гэта Берасце. Там грамадская актыўнасць неабыякавых людзей за год паспрыяла таму, што хаця б было пастаўлена пытанне пра экалагічную бяспеку ў горадзе перад уладамі і будаўніцтва акумулятарнага завода прыпынілі. Але гэта патрабуе пэўных намаганняў і нават ахвяраў ад грамадскай супольнасці. Берасцейскім актывістам, якія выходзілі на акцыі пратэсту, гэта каштавала дзясяткаў адміністрацыйных спраў, а для блогера Пятрухіна — крымінальнай справы. Але ў гэтым жыцці нічога проста так не даецца. Хочаш мець правы — бяры іх. Канстытуцыя ў нас нармальная, там прапісаны ўсе асноўныя правы. Іншая справа, што нахабная цынічная ўлада піша пад сябе законы і разглядае народ як аб`ект, які можна эксплуатаваць і з якога можна жывіцца. Таму свае правы патрэбна адстойваць

Кніг з аўтографамі аўтара хапіла на ўсіх

— І апошняе пытанне. Пра што сёння найбольш думае праваабаронца Алесь Бяляцкі і пісьменнік Бяляцкі?

— Праваабаронай я займаюся ўжо 30 гадоў, пачынаючы з 1989 года, з «Мартыралога Беларусі», і пачуцця задавальнення ў мяне няма, бо асноўнай мэты — прававой дэмакратычнай дзяржавы — мы не дасягнулі. Тут наша асноўная задача не выканана і нам патрэбна працаваць далей. Што тычыцца мяне як пісьменніка, то пісьменства не мая галоўная задача ў жыцці. Маё жыццё складалася так, што ўвесь час прыходзілася займацца нечым больш важным. Галоўнае цяпер для мяне і для ўсіх нас (і для пісьменніка, і для кіроўцы, і для інжынера, і для рабочага) — гэта захаванне суверэнітэту краіны і стварэнне прававой дэмакратычнай дзяржавы. Над гэтым я працаваў і працягваю працаваць як праваабаронца і як пісьменнік.

Сообщение Алесь Бяляцкі: «Хочаш мець правы — бяры іх» появились сначала на Газета Слонімская.





Губернаторы России
Москва

«В ближайшие регионы»: Собянин анонсировал продление МЦД до четырёх областей





Москва

Терапевт Кондрахин посоветовал идти к врачу при наличии болей в грудной клетке


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин заявил о продлении наземного метро Москвы в Тульскую область



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Кристина Орбакайте

Эксперт оценил стоимость выставленной на продажу недвижимости Орбакайте




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Глава ВФХГ Винер заявила, что получает 168 тысяч рублей в месяц

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»


ATP

Александр Зверев снялся с турнира ATP-500 в Пекине



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В Москве начали создание масштабного памятника для Благовещенска



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России