Ордэна Маці ўдастоены шэсць жыхарак Слонімскага раёна
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 160 жыхарак Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, паведамляе president.gov.by.
Сообщение Ордэна Маці ўдастоены шэсць жыхарак Слонімскага раёна появились сначала на Газета Слонімская.
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці — работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, органаў унутраных спраў, хатнія гаспадыні.
У ліку ўзнагароджаных ёсць і жыхаркі Слонімскага раёна. Высокай узнагароды ўдастоены: Асцюкевіч Іна Сяргееўна, памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна», Захарчук Жанна Мікалаеўна, памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №8 г. Слоніма», Качарга Ірына Васільеўна, майстар дрэваперапрацоўчага цэха таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелПрафЛес», Норка Людміла Анатольеўна, работніца ўстановы аховы здароўя «Слонімская цэнтральная раённая бальніца», Палош Лідзія Уладзіміраўна, работніца камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Міжэвічы», Пішчыкевіч Святлана Рыгораўна, кантралёр-касір таварыства з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль», г. Слонім.
Усяго ў Гродзенскай вобласці атрымалі ордэн Маці 18 прадстаўніц розных сфер дзейнасці.
Сообщение Ордэна Маці ўдастоены шэсць жыхарак Слонімскага раёна появились сначала на Газета Слонімская.