З 30 жніўня па 3 верасня ў Беларусі пройдзе навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”
Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” праходзіць у Беларусі 24 гады. Яна нарадзілася адначасова з Днём пісьменства. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння — Полацк.Сёлета экспедыцыя б...