9 ліпеня праграма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з прыходам храма ў гонар Сабора Беларускіх святых у Заслаўі
Сваё імя горад Заслаўе атрымаў у гонар старэйшага сына святога князя Уладзіміра Ізяслава, які разам з маці , княгіняй Рагнедай, быў пасланы ў крэпасць на мяжы Кіеўскай і Полацкай земляў. Драматычная гісторыя Рагнеды - дачкі полацкага князя Рагвалода - вядома з летапісаў , і яны сведчаць, што яе сын Ізяслаў быў сапраўдным хрысціянінам, а Рагнеда прыняла манаскі пострыг з іменем Анастасія. Безумоўна, тутэйшая зямля вядзе ад іх свае духоўныя вытокі, і не выпадкова ў Заслаўі ўзняўся пер...